РУС БЕЛ ENG

Маршрут выходного дня

Паважаныя бацькі!

Вашай увазе прапануецца наведаць ў выхадны дзень разам з дзецьмі славутасці горада Ліда.

Адукацыйны праект "Я і Радзіма мая" для дзяцей дашкольнага ўзросту распрацаваны ўстановамі дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама.

Тут вы можаце даведацца шмат цікавага пра скульптурна-архітэктурныя аб'екты малой радзімы, збудаванні, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны (Лідскі замак, Курган Бессмяротнасці, помнік Францыску Скарыне, помнікі воінам-вызваліцелям і іншыя), а затым расказаць пра гэта сваім дзецям.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што фарміраванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму пачынаецца з сям'і. На яркіх прыкладах свайго жыцця, працы, адносін да дзяржавы, да свайго гістарычнага мінулага мы - дарослыя павінны паказаць дзіцяці, што на яго ўскладаюць надзеі не толькі родныя, але і грамадства ў цэлым.