РУС БЕЛ ENG

Школьны музей "Спадчына"

ИСТОРИКО-ЭТНОГРАФИЧЕСКИЙ МУЗЕЙ « СПАДЧЫНА»
ГУО  «Дворищанский  учебно-педагогический  комплекс  детский сад – средняя школа»
53.994528,25.389711
Адрес                           Лидский р-н, аг.Дворище, ул . Центральная, 19
Время работы:             с  9.00- 15.00. выходной  суббота, воскресенье
Телефон:                      8-0154-62-10-30
Электронный адрес:  dworishhe-sch@edu-lida.gov.by 
Сайт:                           dworishhe.edu-lida.gov.by
             Экспонаты   музея  рассказывают о белорусском  народе, его быте, традициях, обрядах.    Экспонируются  материалы, которые  знакомят посетителей  с историей  возникновения  деревни Дворище, её архитектурными  памятниками. Экскурсанты  получат возможность познакомиться и с декоративно - прикладным искусством наших предков, орудиями  труда, побывать в «крестьянской  избе».
Описание: 20170206132422Описание: 20170206132300            
 
        Экспанаты музея расказваюць пра беларускі народ, яго побыт, традыцыі, святы. Экспануюцца матэрыялы, якія знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй узнікнення вёскі Дворышча, яе архітэктурнымі помнікамі. Экспанаты маюць магчымасць пазнаёміцца з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам нашых продкаў, прыкладамі працы, пабываюць у “сялянскай хаце”.
Historical – ethnography   museum   “Spadchyna”
Adress:  Lidskij  district ,v. Dworischche,  Zentralnajastreet, 19
Working time:  from   9.00-15.00,    days  off :  Saturday, Sunday
Telefon: 8-0154621032
E-mail: dworishhe-sch@edu-lida.gov.by
 
Site: dworischche.schools.by
The exhibits of the museum tell about   the   belorussian  folk  , his  way of life, manners, traditions and rituals. They introduce the visitors the history of origin of the  village  Dworischche,  its architectural monuments. Excursionists get a chance to make acquaintance with the decorative applied art of our ancestors, implements of production, to visit  a  “ peasants  house ”.
 
 
 

Кароткі змест гісторыі стварэння школьнага музея

“ Спадчына”

У аг.Дворышча калісьці ўжо быў музей. У 80-ых гадах 20 стагоддзя, дзякуючы намаганням дырэктара эксперыментальнай базы “ Ніва” Віктара Кудлы была зроблена спроба захавання і адраджэння для патомкаў таго, што засталося ад панскага маёнтка з багатай гісторыяй. Некаторыя пабудовы былі часткова рэканструяваны. У дварцовай вежы былі зроблены міжпавярховыя перакрыцці, лесвіцы, выкладзены камін.Вежа атрымала і “ дах над сабой”, праўда, аднавіць першапачатковую канструкцыю не атрымалася, было выканана сучаснае сумешчанае пакрыццё. У ёй і быў адкрыты музей.Ён займаў чатыры паверхі. Школьнікамі Дварышчанскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Хутнай Г.С. і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Івановай М.І. была сабрана значная колькасць экспанатаў. Існавала чатыры экспазіцыі:

на першым паверсе – “ Дарэвалюцыйнае мінулае Лідчыны”

на другім паверсе “ Вялікая Айчынная вайна”

на тэцім паверсе “ 40 гадоў Перамогі савецкага народа ў ВАв”

( праз некаторы час гэтая экспазіцыя была сумешчана з экспазіцыяй другога паверха, а замест яе разгорнута была экспазіцыя “ Гісторыя в.Дворышча і эксперыментальнай базы “ Ніва”)

на чацвёртым паверсе – “ Панарама вёскі” і часовыя экспазіцыі.

Экспазіцыі музея знаёмілі наведвальнікаў з мінулым Лідчыны, з падзеямі ВАВ , гісторыяй дварышчанскага краю. Школьнікі вельмі цікава праводзілі экскурсіі як у музеі, так і па гістарычных мясцінах вёскі. Сюды вельмі часта наведваліся вучні, жыхары вёскі, госці. Час ішоў, мяняліся кіраўнікі гаспадаркі, не хапала сродкаў, і музей у вежы перастаў існаваць.Не стала і экспанатаў.Лёс многіх з іх невядомы.Частка экспанатаў была перададзена старшынёю выканкама Дварышчанскага Сельскага Савета ў музейны пакой сельскай бібліятэкі.

Але, зыходзячы з таго, што багатая спадчына нашага краю не павінна губляцца, а маладому пакаленню карысна ведаць абрады і традыцыі сваіх продкаў і выхоўвацца на лепшых з іх, у школе было вырашана, згодна з загадам дырэктара Дварышчанскай сярэдняй школы ад 02.02.2006 года, стварыць музейны пакой “ Спадчына” гісторыка-этнаграфічнага профілю.

Вядома, што выхаванне школьнікаў павінна базіравацца не тоькі на вербальных метадах, а ў большай меры неабходна выкарыстоўваць практычны матэрыял. Апытванне вучняў, іх бацькоў, грамадскасці пацвердзілі станоўчасць думкі аб стварэнні музейнага пакоя.

Створаная камісія актыўна ўзялася за збор матэрыялаў, якія мелі самае непасрэднае дачыненне да гісторыі мінулага. Школьнікі прыносілі рэчы даўніны, якія знаходзілі ў выніку сваёй пошукавай працы сярод жыхароў.Гэтая праца прыносіла вучням не толькі маральнае задавальненне , але і давала ім магчымасць сутыкнуцца з элементамі побыту і традыцыямі сваіх продкаў. Такім шляхам у школе быў створаны музейны пакой, які штогод мяняўся, папаўняючыся новымі экспанатамі.Сярод іх кросны, прасніца, веялка, калыска, калаўрот, драўляны посуд і інш.

28.11.2011 на падставе загада № 191 ад 28.11.2011 музейны пакой быў пераведзены ў статус музея.

Музей “ Спадына” з’яўляецца базай для правядзення розных мерапрыемстваў, урокаў, інфармацыйных гадзін, экскурсій, фальклорных свят, віктарын.

Мы ўсе добра ведаем, што без прошлага няма будучага. Вялікая роля ў захаванні спадыны і належыць школьнаму музею.

 

Проведение экскурсий в музейной комнате "Спадчына"  проводится по предварительной записи.

Тел. 62-10-30, 62-10-32.

Экспанты музея

1.Бойка

2.Бязмен.

3.Грэбень

4.Калекцыя значкоў

5.Калекцыя манет

6.Калыска,або люлька

7.Кручок вязальны

8.Макацёр

9.Разак

10.Серп