РУС БЕЛ ENG

Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2022 г. № 322
Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
На падставе пункта 4 артыкула 18, пункта 10 артыкула 161 Кодэкса Рэспублікі
Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.І.Іванец

УЗГОДНЕНА
Міністэрства абароны
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў
Рэспублікі Беларусь

Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт судовых
экспертыз Рэспублікі Беларусь

Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны
выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны
выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Мінскі абласны
выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны
выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
19.09.2022 № 322
ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй
адукацыі.
Дадзенае Палажэнне распаўсюджвае сваё дзеянне на іншыя ўстановы адукацыі
ў частцы арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыі і прыёму (залічэння).
2. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці
з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі
заканадаўства і яе статутам.
3. Прадметам дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца рэалізацыя
адной або некалькіх адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы
выхавання.
Установа агульнай сярэдняй адукацыі можа рэалізоўваць адукацыйную праграму
дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая
забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй,
адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай
адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых
(служачых), праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.
Віды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы агульнай
сярэдняй адукацыі, якія рэалізуюцца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага
віду, а таксама адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі, адукацыйныя праграмы
дадатковай адукацыі, праграма выхавання, якія можа рэалізоўваць установа агульнай
сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, вызначаны артыкулам 148 Кодэкса Рэспублікі
Беларусь аб адукацыі.
4. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі
ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
5. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным
Палажэннем, кіруецца:
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі актамі заканадаўства,
якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры
рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб
для атрымання дашкольнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што
забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй,
актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва
ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі
і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі актамі заканадаўства,
якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры
рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі актамі
заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах
адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
і прыёму ў іх асоб для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых
(служачых) актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага
працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай
падрыхтоўкі рабочых (служачых);
пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні,
актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі выхаваўчага працэсу ва
ўстановах адукацыі пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу
ў аздараўленні.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу дома, у арганізацыях аховы здароўя,
у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, у следчых ізалятарах і папраўчых
установах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы адукацыі.
6. Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае накапленне, улік, захоўванне
і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства
ў сферы архіўнай справы і справаводства.
7. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права перадаваць функцыі па
забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі
абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці
падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый.
ГЛАВА 2
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
8. Установа агульнай сярэдняй адукацыі можа мець у сваёй структуры адасобленыя
падраздзяленні і структурныя падраздзяленні.
9. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца
філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, якія ствараюцца
і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
10. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі
адносяцца інтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбнавопытная гаспадарка, рэсурсны цэнтр, вучэбна-вытворчая майстэрня, цэнтр дапрызыўнай
падрыхтоўкі, іншыя структурныя падраздзяленні.
Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.
11. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць
у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай
сярэдняй адукацыі, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое
зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
12. Вучэбна-вопытная гаспадарка – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай
сярэдняй адукацыі, што ствараецца з мэтай забеспячэння:
правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін
у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»,
рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых)
на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў межах вучэбнага прадмета «Працоўнае
навучанне», пры асваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў;
вырошчвання жывёл, назірання за іх ростам і развіццём пры рэалізацыі адукацыйнай
праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) на III ступені агульнай сярэдняй
адукацыі ў межах вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», пры асваенні зместу
вучэбных праграм факультатыўных заняткаў;
рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па эколагабіялагічным профілі;
правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых
і сельскагаспадарчых арганізацый;
грамадска карыснай працы і практыкі;
і іншага.
У мэтах, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, ва ўстанове агульнай
сярэдняй адукацыі могуць стварацца вучэбна-вопытныя ўчасткі.
13. У залежнасці ад прадмета, мэт і задач дзейнасці ў структуры вучэбна-вопытнай
гаспадаркі могуць стварацца наступныя падраздзяленні:
ахаванага грунту – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых
раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках,
на ўцепленым грунце;
па вырошчванні сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сістэме
севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых
сельскагаспадарчых культур і раслін, расады кветкава-дэкаратыўных раслін;
па вырошчванні пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання
саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;
дэндралагічнае – для стварэння калекцый дрэвавых і куставых раслін;
заалагічнае – для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць
трусятнік, птушнік, пчальнікі і іншыя аб’екты жывёлагадоўлі;
калекцыйнае – для вырошчвання і стварэння калекцый раслін сартоў
сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных і сістэматычных груп раслін,
распаўсюджаных лекавых раслін;
па вырошчванні кветкава-дэкаратыўных раслін – для вырошчвання аднагадовых,
двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, планіроўкі азелянення
тэрыторыі ўстановы адукацыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;
экалагічнае – для стварэння экалагічнай сцежкі з мэтай вывучэння разнастайнасці
навакольнага асяроддзя.
Для ажыццяўлення дзейнасці вучэбна-вопытнай гаспадаркі ўстанове агульнай
сярэдняй адукацыі могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з Кодэксам
Рэспублікі Беларусь аб зямлі.
14. Вучэбна-вытворчая (вытворчая) майстэрня як структурнае падраздзяленне
ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання
і выхавання па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на II і III ступенях агульнай
сярэдняй адукацыі, арганізацыі прафесійнай арыентацыі вучняў, правядзення
факультатыўных заняткаў, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі
рабочых (служачых).
15. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі як структурнае падраздзяленне ўстановы
агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па
вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў і падрыхтоўкі іх да службы
ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, транспартных войсках, унутраных войсках
Міністэрства ўнутраных спраў, органах дзяржаўнай бяспекі, органах пагранічнай службы,
Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – воінскія фарміраванні), органах унутраных
спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах фінансавых
расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па
надзвычайных сітуацыях (далей – ваенізаваныя арганізацыі), а таксама для падрыхтоўкі
вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі,
працоўнай і грамадскай дзейнасці.
16. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з раённым
(гарадскім) ваенным камісарыятам, раённай (гарадской) пярвічнай арганізацыйнай
структурай рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае
таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь», воінскімі
фарміраваннямі і ваенізаванымі арганізацыямі, установамі адукацыі, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, воінскіх
фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна
(горада).
17. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская
падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў цэнтры
дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца X і XI класы
ў адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 41 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць
уваходзіць вучні адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).
18. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у цэнтры дапрызыўнай
падрыхтоўкі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнымі
праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі
зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй
адукацыі.
19. Парадак і ўмовы рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце
«Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», факультатыўных заняткаў ваеннапатрыятычнай накіраванасці ў цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі вызначаюцца
ў адпаведнасці з Палажэннем аб сеткавай форме ўзаемадзеяння пры рэалізацыі
адукацыйных праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 31 жніўня 2022 г. № 572.
20. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання
дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
можа быць арганізавана работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем.
21. Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай
дапамогі ажыццяўляюцца педагогам-псіхолагам і (або) педагогам сацыяльным у парадку,
вызначаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2022 г.
№ 328 «О социально-педагогической поддержке обучающихся и оказании им
психологической помощи».
ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ,
ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
22. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая
асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай
сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца
выхаванцы, вучні і слухачы.
23. Правы і абавязкі навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства,
устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы агульнай
сярэдняй адукацыі, у тым ліку статутам і правіламі ўнутранага распарадку
для навучэнцаў.
ГЛАВА 4
ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ
СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
24. Да педагагічных работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца
асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграмы выхавання дзяцей, якія
маюць патрэбу ў аздараўленні, аказваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу,
ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць
кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, яе
адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі.
25. Да іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца работнікі,
якія не з’яўляюцца педагагічнымі работнікамі.
26. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, іх правы
і абавязкі, правы і абавязкі іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі
ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства,
устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы агульнай
сярэдняй адукацыі, у тым ліку статутам установы агульнай сярэдный адукацыі, правіламі
ўнутранага працоўнага распарадку, заключанымі з імі працоўнымі ці грамадзянскаправавымі дагаворамі.
ГЛАВА 5
КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
27. Кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці
з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку
дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыі.
28. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе
кіраўнік (дырэктар, начальнік), які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады
заснавальнікам ці ўпаўнаважаным ім органам.
29. Асноўным органам самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі
з’яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае кіраўнік установы агульнай сярэдняй
адукацыі.
Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца савет, метадычны савет,
папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, вучнёўскі савет.
ГЛАВА 6
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ
АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
30. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь
аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры
рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, з улікам санітарнаэпідэміялагічных патрабаванняў.
31. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
Выбар мовы навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай
сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі
Беларусь аб адукацыі.
32. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з артыкулам 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб адукацыі.
33. Ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй
адукацыі і размешчанай у сельскім населеным пункце, ва ўмовах, калі колькасць
навучэнцаў у I–IV класах складае пяць чалавек і менш, вучэбныя заняткі па вучэбных
прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва»,
«Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV або I і III, II
і IV класаў або ў іншых аптымальных для ўстановы адукацыі варыянтах спалучэння
вучняў розных класаў.
34. Стварэнне класаў, у якіх пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай
сярэдняй адукацыі вывучаюцца мова нацыянальнай меншасці, літаратура нацыянальнай
меншасці, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі
Беларусь аб адукацыі.
Пералік абавязковых для вывучэння вучэбных прадметаў у гэтых класах дадаткова
ўключае вучэбныя прадметы «Мова нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай
меншасці». Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў «Мова
нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай меншасці» вызначаецца
ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы.
35. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй
адукацыі могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў
(модуляў) на павышаным узроўні, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі класы
(групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні
ствараюцца ў рамках арганізацыі профільнага навучання.
Пералік вучэбных прадметаў (модуляў), якія могуць вывучацца на павышаным
узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні
з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ці асобай, ім упаўнаважанай,
у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі
адпаведнага віду.
36. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі могуць функцыянаваць профільныя
класы (групы) прафесійнай накіраванасці.
У профільных класах (групах) прафесійнай накіраванасці арганізуецца вывучэнне
асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні і правядзенне
факультатыўных заняткаў, змест якіх звязаны з пэўным відам прафесійнай дзейнасці
(педагагічнай, спартыўна-педагагічнай, аграрнай, ваенна-патрыятычнай і іншай
накіраванасці).
37. Спецыялізаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай
сярэдняй адукацыі наступных відаў: пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе,
гімназіі, ліцэі, спецыялізаваным ліцэі, кадэцкім вучылішчы, школе-інтэрнаце для дзяцейсірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У спецыялізаваных па спорце класах вывучэнне вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на базавым узроўні.
38. Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца вячэрнія класы
ў сярэдняй школе.
Рэалізацыя адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў вячэрніх класах у сярэдняй
школе можа ажыццяўляцца ў вячэрняй і завочнай формах. Тэрмін навучання і выхавання
ў вячэрніх класах у сярэдняй школе складае тры гады (Х–ХІІ класы).
Для вучняў вячэрніх класаў можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных,
стымулюючых заняткаў (вячэрняя і завочная формы атрымання адукацыі),
падтрымліваючых заняткаў (вячэрняя форма атрымання адукацыі), кансультацый
(завочная форма атрымання адукацыі).
У вячэрніх класах у сярэдняй школе пры завочнай форме атрымання адукацыі
ў вучэбным годзе арганізуюцца сесіі.
Пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў завочнай форме
атрымання адукацыі ў вячэрніх класах у сярэдняй школе падчас сесій праводзяцца
вучэбныя заняткі, заняткі, а таксама атэстацыя навучэнцаў. Працяг кожнай сесіі складае
не больш за 10 працоўных дзён у адпаведнасці з вучэбным планам сярэдняй школы.
Вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў у X–XII вячэрніх класах у сярэдняй школе
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбных
прадметах для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам трохгадовага
тэрміну навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з тыпавым вучэбным
планам сярэдняй школы, які тычыцца вячэрніх класаў.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах у сярэдняй школе па ўсіх
вучэбных прадметах выкарыстоўваюцца падручнікі і навучальныя дапаможнікі,
рэкамендаваныя для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзяленне X–XII класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй
адукацыі ў адпаведнасці з пунктам 41 дадзенага Палажэння.
Сумарная колькасць абавязковых кантрольных работ па вучэбных прадметах,
прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца
на ўсе тры гады навучання і выхавання ў вячэрніх класах сярэдняй школы. Кантрольныя
работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы
агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі
патрабаваннямі, устаноўленымі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Тэрміны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай сесіі вызначаюцца штогод
кіраўніком установы адукацыі і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
У час навучальных заняткаў праводзяцца кантрольныя, лабараторныя і практычныя
работы.
39. Класы сумеснага навучання і выхавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага
развіцця і асоб, якія не маюць такіх асаблівасцей, для засваення зместу адпаведнай
адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца ва ўстанове агульнай
сярэдняй адукацыі з улікам патрэбнасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных
грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь
права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, якія пражываюць на тэрыторыі,
замацаванай за гэтай установай адукацыі.
Адукацыйны працэс у класах сумеснага навучання і выхавання ажыццяўляецца
з выкарыстаннем вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай
сярэдняй адукацыі.
Вучням з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры неабходнасці аказваецца
карэкцыйна-педагагічная дапамога ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, змест
якой вызначаецца структурай парушэння фізічнага і (або) псіхічнага развіцця вучня,
ствараюцца спецыяльныя ўмовы з улікам асаблівых індывідуальных адукацыйных
патрэбнасцей вучняў, стану здароўя, пазнавальных магчымасцей.
Фарміраванне кантынгенту вучняў класаў сумеснага навучання і выхавання
і аказанне вучням з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дапамогі
ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ажыццяўляюцца з улікам рэкамендацый дзяржаўнага
цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Невідушчым вучням, вучням з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (са
значным і рэзка выяўленым парушэннем перамяшчэння або яго адсутнасцю), вучням
з парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні (з парушэннямі паводзін) на вучэбных
занятках, занятках аказваецца дапамога памочнікам выхавацеля.
Вучням з расстройствамі аўтыстычнага спектру пры неабходнасці забяспечваецца
персанальнае суправаджэнне ў групавой або індывідуальнай форме выхавацелем.
40. Рэжым арганізацыі вучэбных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца заснавальнікамі з улікам асаблівасцей дзейнасці
гэтых відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага
працэсу ў вячэрніх класах у сярэдніх школах.
41. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы
дзеляцца:
на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных
заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IX класах і па вучэбным
прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў X і XI класах. У выпадку, калі магчыма
арганізаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура
і здароўе» паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах, то па
рашэнні структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які
ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – упраўленне
(аддзел) адукацыі), узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага
выканаўчага і распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы.
Дапускаецца ў спецыялізаваных ліцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасці
класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзенні вучэбных заняткаў па
вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў VII і VIII класах і па вучэбным прадмеце
«Фізічная культура і здароўе» у VII–XI класах;
на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным
прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў X і XI класах, у VIII
(VII)–XI класах кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў;
на групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная
мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэнні
ўпраўлення (аддзела) адукацыі, узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага
мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы
з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзін кампанента ўстановы адукацыі
тыпавого вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду;
на дзве групы ў базавых школах, сярэдніх школах, кадэцкіх вучылішчах пры
напаўняльнасці класа не менш за 24 вучня, школах-інтэрнатах, санаторных школахінтэрнатах, вячэрніх класах у сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, універсітэтах, акадэміях
(кансерваторыях), спецыялізаваных ліцэях, гімназіях – каледжах мастацтваў пры
напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў пры правядзенні вучэбных заняткаў па
вучэбных прадметах:
«Інфарматыка» – у VI–XI (XII) класах;
«Матэматыка» – пры правядзенні практыкумаў па рашэнні задач у X і XI класах
з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Матэматыка»;
«Фізіка» – пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–XI (XII) класах,
практыкумаў па рашэнні задач у X і XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні
вучэбнага прадмета «Фізіка»;
«Біялогія» – пры правядзенні лабараторных і практычных работ у X–XI класах
з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Біялогія»;
«Хімія» – пры правядзенні практычных работ у VII–XI (XII) класах, лабараторных
вопытаў у X і XI класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Хімія»;
«Астраномія» – пры правядзенні астранамічных назіранняў у XI (XII) класе;
на дзве групы ў гімназіях – каледжах мастацтваў пры правядзенні вучэбных заняткаў
па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне
асобных відаў мастацтва і па якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца не індывідуальна.
42. Вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў
у галіне асобных відаў мастацтва ў гімназіях – каледжах мастацтваў і па якіх адукацыйны
працэс ажыццяўляецца індывідуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
43. У гімназіях – каледжах мастацтваў:
вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Харавы клас», «Танец класічны, народнасцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху»,
«Музычныя і тэатральныя гульні» праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па адпаведным вучэбным прадмеце,
і канцэртмайстрам (акампаніятарам);
вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Ігра на музычным інструменце» (акрамя
фартэпіяна) праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыі па гэтым вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам
(акампаніятарам);
вучэбныя заняткі, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных
прадметах «Жывапіс», «Малюнак», праводзяцца настаўнікам, які рэалізуе змест
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых вучэбных прадметах,
з удзелам 2 дэманстратараў пластычных пастаў (вучэбныя заняткі па выкананні партрэта,
дэталяў галавы і дэталяў фігуры (кісць, ступня) і 1 дэманстратара пластычных пастаў
(вучэбныя заняткі для ўсіх іншых пастановак).
44. У выпадку, калі колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую ў пункце 41
дадзенага Палажэння для дзялення класа на групы, установа адукацыі пры рэалізацыі
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляць дзяленне класаў
на групы пры вывучэнні зместу названых вучэбных прадметаў за кошт вучэбных гадзін
кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй
адукацыі адпаведнага віду.
45. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі
і фарміравання вопыту бяспекі жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзяцца
факультатыўныя і вучэбныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці
з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а
з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны
на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткі
ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы.
46. У спецыялізаваным ліцэі з мэтай забеспячэння атрымання вучнямі
першапачатковых ведаў і навыкаў, неабходных для выбару прафесіі, службы ва
Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках, або ў органах пагранічнай
службы, або ў органах унутраных спраў, або ў Следчым камітэце, або ў Дзяржаўным
камітэце судовых экспертыз, або ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях,
праводзяцца на працягу навучальнага года ў шосты школьны дзень факультатыўныя
заняткі, змест якіх звязаны з пэўным відам прафесійнай дзейнасці.
47. За кошт вучэбных гадзін кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага
плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду могуць праводзіцца ў шосты
школьны дзень заняткі гульнявымі відамі спорту для I–XI (XII) класаў і можа
рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых)
для вучняў X–XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымі відамі спорту
выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай
праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) – у рамках колькасці вучэбных
гадзін, прадугледжанай тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6
вучэбных гадзін у тыдзень.
48. Непаўналетнія вучні з улікам погляду іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са
схільнасцей, жаданняў і стану здароўя, могуць дадаткова да вучэбных заняткаў па
вучэбных прадметах асвойваць змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў
адпаведнай накіраванасці.
49. Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай,
гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай,
харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, прафарыентацыйнай, спартыўнай і іншай
накіраванасці.
Факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай і тэатральнай накіраванасці
могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай
праграмы факультатыўнага занятку, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).
50. Факультатыўныя заняткі могуць быць арганізаваны ўстановай агульнай сярэдняй
адукацыі для вучняў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праз сеткавую форму
ўзаемадзеяння.
51. Для арганізацыі факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў,
кансультацый (для вучняў вячэрніх класаў у сярэдняй школе, якія атрымліваюць агульную
сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі) вучні, як правіла, аднаго або
паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групу.
Напаўняльнасць групы для арганізацыі заняткаў, названых у частцы першай гэтага
пункта, павінна складаць:
не менш за тры вучні пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах
адукацыі, што размешчаны ў сельскіх населеных пунктах;
не менш за пяць вучняў пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах
адукацыі, што размешчаны ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;
не менш за тры вучні пры правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў
і кансультацый (для вучняў вячэрніх класаў у сярэдняй школе, якія атрымліваюць
агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі).
Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе правядзенне
індывідуальна падтрымліваючых заняткаў, накіраваных на пераадольванне цяжкасцей
у вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Руская мова», для непаўналетніх
замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы
Беларусь, а таксама для непаўналетніх грамадзян і асоб без грамадзянства, якім
прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь
або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або
прытулку ў Рэспубліцы Беларусь.
52. Па рашэнні заснавальніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой
арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай
накіраванасці, дапускаецца:
ажыццяўляць адукацыйны працэс індывідуальна пры засваенні на факультатыўных
занятках музычнай накіраванасці зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў
для I–IX класаў, накіраванай на навучанне ігры на адпаведным музычным інструменце. На
кожнага вучня адводзіцца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні
на факультатыўных занятках пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных
заняткаў музычнай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці для I–IX класаў,
накіраваных на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычнаінструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры,
тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва. На
кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца 1 вучэбная
гадзіна на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні
пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай
накіраванасці для I-IX класаў, накіраваных на фарміраванне мастацкай культуры сродкамі
выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. На кожную групу вучняў
з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца не больш за 3 вучэбныя гадзіны
на тыдзень.
53. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаюцца загадам кіраўніка
ўстановы адукацыі ці асобы, ім упаўнаважанай.
54. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца
раскладам вучэбных заняткаў, што складаецца з улікам санітарна-эпідэміялагічных
патрабаванняў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі
ці асобай, ім упаўнаважанай, на кожнае паўгоддзе.
55. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі, названыя
ў пунктах 45, 46 і 47 дадзенага Палажэння, а таксама заняткі па фізічнай рэабілітацыі,
у тым ліку і па плаванні ў санаторнай школе-інтэрнаце, плануюцца асобным раскладам,
што зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі (асобай, ім упаўнаважанай), якая
рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
56. Працягласць перапынкаў паміж вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі
заняткамі (заняткамі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні ў санаторнай
школе-інтэрнаце), названымі ў пункце 55 дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай
адукацыі зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, арганізацыі харчавання вучняў і іх
адпачынку з улікам санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Дамашнія заданні ва ўстановах адукацыі павінны задавацца вучням з улікам
магчымасці іх выканання ў II класе – да 1,2 гадзіны, III–IV класах – 1,5 гадзіны,
V–VI класах – 2 гадзін, VII–VIII класах – 2,5 гадзіны, IX–XI (XII) класах – 3 гадзін.
Дамашнія заданні не павінны задавацца:
вучням І класа на працягу ўсяго навучальнага года;
вучням іншых класаў пасля кантрольнай работы, на канікулы.
57. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі для адораных і таленавітых вучняў, а таксама для вучняў, якія па ўважлівых
прычынах (удзел у спартыўных спаборніцтвах, адукацыйных мерапрыемствах
і падрыхтоўка да іх, іншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна) пастаянна або часова
на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць ва
ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест
асвойваемай ім адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі часткова або
поўнасцю.
58. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна
ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (ад імя непаўналетняга вучня
яго законны прадстаўнік) падае заяву з указаннем прычыны на імя кіраўніка ўстановы
адукацыі. Да заявы вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) прадастаўляе
дакументы, якія могуць служыць пацвярджэннем інфармацыі, выкладзенай у заяве.
Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганізацыі адукацыйнага працэсу
індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) кіраўнік установы
адукацыі прымае на падставе вынікаў разгляду дадзенага пытання на педагагічным савеце
на працягу дваццаці каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (ад імя непаўналетняга
вучня яго законным прадстаўніком).
59. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі вучня, які асвойвае змест
адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыі і даводзіцца да
ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) у пісьмовай форме
на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыняцця кіраўніком установы адукацыі рашэння
аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным
вучэбным планам.
60. Вучань, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, лічыцца ў спісах вучняў
установы адукацыі. У класным журнале ў графе аб наведванні вучнямі вучэбных заняткаў
па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якім матэрыял у адпаведнасці з вучэбнай
праграмай ён асвойвае самастойна, робіцца запіс «вывучае самастойна ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам».
61. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным
вучэбным планам можа быць спынена:
па заяве вучня (ад імя непаўналетняга вучня яго законнага прадстаўніка);
па рашэнні ўстановы адукацыі, калі вучань па выніках прамежкавай атэстацыі
атрымаў нездавальняючую адзнаку па адным з вучэбных прадметаў, па якім матэрыял
у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.
62. Рашэнне аб спыненні арганізацыі адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці
з індывідуальным вучэбным планам прымаецца кіраўніком установы адукацыі
і ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга
вучня).
63. Выхаваўчую работу ў пазаўрочны час з вучнямі класа ўстановы адукацыі пры
рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуе педагагічны
работнік, у тым ліку які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
64. Па завяршэнні навучальных заняткаў:
з вучнямі X класа, за выключэннем вучняў X класа ўстаноў агульнай сярэдняй
адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, санаторных школінтэрнатаў, вячэрніх класаў у сярэдняй школе, VIII, Х класаў кадэцкіх вучылішч,
спецыялізаваных ліцэяў праводзяцца 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі)
і 5-дзённыя практычныя заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы (дзяўчаты), на якія
выдзяляецца па 30 вучэбных гадзін;
з вучнямі V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбнавопытныя гаспадаркі, на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзяцца
практычныя заняткі (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі
практычных заняткаў, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай
сярэдняй адукацыі ці ўпаўнаважаная ім асоба. Практычныя заняткі арганізуюцца
ў адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі;
з вучнямі V–VIII класаў гімназій – каледжаў мастацтваў, якія вывучаюць вучэбныя
прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей у галіне выяўленчага мастацтва,
праводзяцца творчыя практычныя заняткі працягласцю 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны
на дзень (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі творчых
практычных заняткаў, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы адукацыі.
65. Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з рэспубліканскага або
мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы
вучэбнага плана ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай
сярэдняй адукацыі, павялічваецца яе заснавальнікам у наступных выпадках:
правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура
і здароўе» з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы.
На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;
дзялення класаў на групы ў адпаведнасці з пунктам 41 дадзенага Палажэння;
прадаўжэння вывучэння вучнямі V–XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай
мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі, пры наяўнасці ў кожным класе
ад аднаго вучня. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляюцца вучэбныя
гадзіны на тыдзень у колькасці, не меншай за колькасць гадзін, якая прадугледжана
тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы. Вучні, якія працягваюць вывучаць раней
вывучаемую замежную мову, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні
адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце
«Замежная мова»;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку
100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне музычна-рытмічных заняткаў
у санаторнай школе-інтэрнаце;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара), дэманстратараў
пластычных пастаў у гімназіях – каледжах мастацтваў з разліку:
100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў
на вывучэнне вучэбных прадметаў «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна),
«Харавы клас», «Ансамблевы клас (вакальны)», «Ансамблевы клас (інструментальны)»,
«Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка»,
«Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні»;
100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагічным комплексам
у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак»
на правядзенне вучэбных заняткаў, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;
выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку
100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай,
тэатральнай, харэаграфічнай накіраванасці ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі
названых факультатыўных заняткаў, арганізаваных у групах, напаўняльнасць якіх
устаноўлена ў абзацах другім і трэцім пункта 52 дадзенага Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай,
тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ў адпаведнасці з пунктам 52
дадзенага Палажэння і вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку
100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне ігры на музычным інструменце (акрамя
фартэпіяна), на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычнаінструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры,
тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва
ў адпаведнасці з абзацамі другім і трэцім пункта 52 дадзенага Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па
вучэбнай дысцыпліне «Ваджэнне трактароў», што вызначаны вучэбнымі планамі ўстаноў
адукацыі па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» пры
рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
правядзення вучэбна-палявых збораў, практычных заняткаў па медыцынскай
падрыхтоўцы, практычных заняткаў у вучэбна-вопытнай гаспадарцы, творчых
практычных заняткаў у адпаведнасці з пунктам 64 дадзенага Палажэння;
правядзення грамадска карыснай працы з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень
у III–VIII класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у IX–XI класах;
выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў з вучнямі
X–XI класаў па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі
«В», вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорый «B» і «C» для практычных
заняткаў, што вызначаны адзінымі праграмамі падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных
транспартных сродкаў дадзеных катэгорый, пры наяўнасці неабходнай матэрыяльнатэхнічнай базы.
ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
66. Прыём (залічэнне) асоб у пачатковыя школы, базавыя школы, гімназіі
(для атрымання агульнай базавай адукацыі), сярэднія школы, школы-інтэрнаты
для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (акрамя прыёму (залічэння)
для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных
вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання),
вячэрнія класы ў сярэдняй школе, а таксама ў санаторныя школы-інтэрнаты
для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі (далей – прыём (залічэнне) асоб
для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі) ажыццяўляецца ў адпаведнасці
з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якая ўстанаўліваецца па рашэнні
заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважанага ім органа ў адпаведнасці
з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб адукацыі.
Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання агульнай сярэдняй
адукацыі ў дзяржаўныя пачатковую школу, базавую школу, сярэднюю школу, гімназію
для атрымання агульнай базавай адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі,
за якой замацавана адпаведная ўстанова адукацыі.
У прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі асобе, якая пражывае на тэрыторыі,
за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, можа быць адмоўлена толькі з прычыны
адсутнасці ў ім свабоднага месца. У выпадку адсутнасці свабоднага месца ва ўстанове
адукацыі асоба, законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, якія пражываюць
на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, звяртаюцца ў іншую ўстанову
адукацыі або упраўленне (аддзел) адукацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай
(тэрытарыяльнай) адзінкі па месцы пражывання асобы, законнага прадстаўніка
непаўналетняй асобы.
Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца
(залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства. Прыём на свабодныя месцы ва
ўстанову адукацыі асоб, якія не пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта
ўстанова адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў гэтых асоб ва
ўстанове адукацыі.
67. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі
ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы
(прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту 14 гадоў, ва ўстанову адукацыі
для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са
згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў), пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні
або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі
іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
і дадзеным Палажэннем.
68. Асабовай карткай вучня пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі,
якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме
ў V (VI) клас.
69. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу
адукацыйнай праграмы:
пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;
базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IX класы;
сярэдняй адукацыі пры прыёме ў XI (XII) клас.
70. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца
асобай, а асабовая картка вучня перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба
атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (ад імя
непаўналетняй асобы законны прадстаўнік) падала заяву пры прыёме ў V (VI) клас.
Асабовая картка вучня можа прад’яўляцца законным прадстаўніком непаўналетняй асобы.
71. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі
для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай
сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму
асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыі.
72. Для атрымання пачатковай адукацыі ў пачатковай школе, агульнай базавай
адукацыі ў базавай школе, гімназіі, сярэдняй школе, агульнай сярэдняй адукацыі
ў сярэдняй школе, у вячэрніх класах у сярэдняй школе асоба (ад імя непаўналетняй асобы
яе законны прадстаўнік) падае заяву на імя кіраўніка адпаведнай ўстановы адукацыі:
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў
адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў II–XI класы (акрамя
прыёму ў Х клас (XI клас – на свабодныя месцы) для засваення зместу адукацыйнай
праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў
на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання), а таксама пры
прыёме ў вячэрнія класы ў сярэдняй школе. Пры прыёме ў вячэрнія класы ў сярэдняй
школе асоба (ад імя непаўналетняй асобы яе законны прадстаўнік) у заяве ўказвае форму
атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.
73. Асаблівасці прыёму (залічэння) у школу-інтэрнат для дзецей-сірот і дзецей, якія
засталіся без апекі бацькоў (акрамя прыёму ў Х клас (XI клас – на свабодныя месцы)
для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных
навучальных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага
навучання), вызначаны ў пункце 12 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб адукацыі.
74. Кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў
установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.
Спісы вучняў, прынятых (залічаных) для атрымання адукацыі, размяшчаюцца ва
ўстанове адукацыі ў даступных для азнаямлення месцах або на афіцыйным сайце
ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
75. На кожнага вучня ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца асабовая справа, у якой захоўваюцца наступныя
дакументы:
заява аб прыёме ва ўстанову адукацыі;
медыцынская даведка аб стане здароўя;
асабовая картка вучня;
дакументы, якія пацвярджаюць права асобы на льготы пры залічэнні ва ўстанову
адукацыі (пры наяўнасці права на льготы);
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
іншыя дакументы, што ўстаноўлены заканадаўствам і дадзеным Палажэннем
для прад’яўлення пры прыёме асоб для атрымання пачатковай адукацыі, агульнай базавай
адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў асобных відах устаноў агульнай сярэдняй
адукацыі;
выпіскі з загадаў кіраўніка ўстановы адукацыі, якія маюць адносіны да вучня;
ішыя дакументы, што ўстаноўлены ўстановай адукацыі ў лакальных прававых актах.
76. Прыём (залічэнне) у санаторныя школы-інтэрнаты ажыццяўляецца
ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
ГЛАВА 8
АСАБОВАЯ КАРТКА ВУЧНЯ І ПАРАДАК
ЯЕ ЗАПАЎНЕННЯ (ВЯДЗЕННЯ)
77. Установай агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме вучня ў І клас запаўняецца
асабовая картка вучня па форме згодна з дадаткам.
78. Нумар асабовай карткі вучня павінен адпавядаць рэгістрацыйнаму нумару вучня
па алфавітнай кнізе запісу вучняў установы адукацыі.
79. У частцы «Звесткі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыі
для атрымання адукацыі і аб спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні)» уносяцца
наступныя звесткі:
у графе «Дата прыёму (залічэння) вучня ва ўстанову адукацыі» ўказваецца найменне
ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з яе статутам і клас, у які прымаецца (залічваецца)
вучань, дата і нумар загаду кіраўніка ўстановы адукацыі аб прыёме (залічэнні) вучня
ў гэтую ўстанову адукацыі;
у графе «Дата адлічэння вучня з установы адукацыі» ўказваецца дата і нумар загаду
кіраўніка ўстановы адукацыі аб адлічэнні вучня з гэтай установы адукацыі. Клас, з якога
адлічаны вучань, указваецца пры адлічэнні вучня да атрымання ім пачатковай адукацыі,
базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай установе адукацыі.
80. У частцы «Звесткі аб выніковай атэстацыі вучня пры засваенні зместу
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, аб ацэнцы яго паводзін» уносяцца
наступныя звесткі:
у першым радку адзначаецца навучальны год, у другім – клас, у якім вучань
навучаўся ў дадзеным навучальным годзе, далей, насупраць назваў вучэбных прадметаў,
уносяцца адзнакі па выніках навучальнага года арабскімі лічбамі; у радку насупраць
надпісу «Паводзіны» ўносіцца запіс аб ацэнцы паводзін у адпаведнасці з нормамі ацэнкі;
у графу «Вынікі атэстацыі» ўносіцца адпаведны запіс (пераведзены ў наступны клас,
застаўся на паўторны год навучання, атрымаў агульную базавую, агульную сярэднюю
адукацыю).
81. Звесткі, якія заносяцца ў асабовую картку вучня ўстановы адукацыі,
замацоўваюцца подпісамі класнага кіраўніка і кіраўніка ўстановы адукацыі, а таксама
пячаткай установы адукацыі (пры наяўнасці).
82. У раздзел «Кароткія звесткі аб удзеле ў алімпіядах, конкурсах, турнірах,
фестывалях, канферэнцыях, спартыўна-масавай рабоце, грамадскай дзейнасці, узнагароды
і заахвочванні» ўносіцца інфармацыя аб узнагародах і заахвочваннях, атрыманых вучнем
у найбольш значных мерапрыемствах.
83. Пры адлічэнні вучня з установы адукацыі да атрымання ім у гэтай установе
адукацыі пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі асабовая картка
вучня выдаецца на падставе пісьмовай заявы вучня (законнага прадстаўніка
непаўналетняга вучня). Асабовая картка вучня можа перадавацца ўстановай адукацыі па
запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы)
падала заяву для залічэння ў адпаведны клас.
Пасля адлічэння вучня з установы адукацыі ў сувязі з атрыманнем агульнай
сярэдняй адукацыі асабовая картка вучня захоўваецца ў архіве ўстановы адукацыі
ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
ГЛАВА 9
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Ў САНАТОРНАЙ ШКОЛЕ-ІНТЭРНАЦЕ
84. Медыцынская дапамога вучням у санаторнай школе-інтэрнаце аказваецца
ў адпаведнасці з актамі заканадаўства медыцынскімі работнікамі, якія ўваходзяць у штат
дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя па месцы знаходжання гэтай санаторнай школыінтэрната.
85. Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»
праводзяцца з улікам стану здароўя вучняў і рэкамендацый медыцынскіх работнікаў.
86. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных
школах-інтэрнатах:
дзяленне класа на групы пры правядзенні заняткаў па фізічнай рэабілітацыі
ажыццяўляецца пры наяўнасці ў класе не менш за 10 вучняў;
заняткі па плаванні ў межах заняткаў па фізічнай рэабілітацыі праводзяцца пры
наяўнасці ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-інтэрнат у залежнасці ад захворванняў
вучняў і наяўнасці ўмоў для заняткаў па плаванні самастойна вызначае колькасць
вучэбных гадзін на заняткі па плаванні, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень
у кожным класе. Дапускаецца на заняткі па плаванні выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны
кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана санаторнай школы-інтэрната.
87. У санаторных школах-інтэрнатах (за выключэннем санаторных школ-інтэрнатаў
для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі), дзе вучні
навучаюцца адну або дзве чвэрці, дапускаецца пры адсутнасці неабходных умоў
для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне»
ў V–IX класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што вызначаны на вывучэнне гэтага
вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната,
на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі з дзяленнем класаў на групы
ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 86 дадзенага Палажэння.
88. У санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай
сістэмы і злучальнай тканкі дапускаецца пры неабходнасці дадаткова выкарыстоўваць:
1 вучэбную гадзіну на заняткі па фізічнай рэабілітацыі з агульнай колькасці
вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната
на вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе»;
вучэбныя гадзіны на музычна-рытмічныя заняткі з ліку вучэбных гадзін, што
адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне
заняткаў па фізічнай рэабілітацыі або на правядзенне факультатыўных заняткаў.
89. У санаторных школах-інтэрнатах працягласць выканання дамашніх заданняў па
кожным з названых у частцы другой пункта 56 дадзенага Палажэння класаў павінна быць
на 30 хвілін менш.
90. Вучні на перыяд навучання ў санаторных школах-інтэрнатах бясплатна
карыстаюцца падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, забяспечваюцца бясплатна гэтымі
санаторнымі школамі-інтэрнатамі месцамі для пражывання і харчаваннем.