

Кароткі змест гісторыі стварэння школьнага музея
“ Спадчына”
У аг.Дворышча калісьці ўжо быў музей. У 80-ых гадах 20 стагоддзя, дзякуючы намаганням дырэктара эксперыментальнай базы “ Ніва” Віктара Кудлы была зроблена спроба захавання і адраджэння для патомкаў таго, што засталося ад панскага маёнтка з багатай гісторыяй. Некаторыя пабудовы былі часткова рэканструяваны. У дварцовай вежы былі зроблены міжпавярховыя перакрыцці, лесвіцы, выкладзены камін.Вежа атрымала і “ дах над сабой”, праўда, аднавіць першапачатковую канструкцыю не атрымалася, было выканана сучаснае сумешчанае пакрыццё. У ёй і быў адкрыты музей.Ён займаў чатыры паверхі. Школьнікамі Дварышчанскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Хутнай Г.С. і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Івановай М.І. была сабрана значная колькасць экспанатаў. Існавала чатыры экспазіцыі:
на першым паверсе – “ Дарэвалюцыйнае мінулае Лідчыны”
на другім паверсе “ Вялікая Айчынная вайна”
на тэцім паверсе “ 40 гадоў Перамогі савецкага народа ў ВАв”
( праз некаторы час гэтая экспазіцыя была сумешчана з экспазіцыяй другога паверха, а замест яе разгорнута была экспазіцыя “ Гісторыя в.Дворышча і эксперыментальнай базы “ Ніва”)
на чацвёртым паверсе – “ Панарама вёскі” і часовыя экспазіцыі.
Экспазіцыі музея знаёмілі наведвальнікаў з мінулым Лідчыны, з падзеямі ВАВ , гісторыяй дварышчанскага краю. Школьнікі вельмі цікава праводзілі экскурсіі як у музеі, так і па гістарычных мясцінах вёскі. Сюды вельмі часта наведваліся вучні, жыхары вёскі, госці. Час ішоў, мяняліся кіраўнікі гаспадаркі, не хапала сродкаў, і музей у вежы перастаў існаваць.Не стала і экспанатаў.Лёс многіх з іх невядомы.Частка экспанатаў была перададзена старшынёю выканкама Дварышчанскага Сельскага Савета ў музейны пакой сельскай бібліятэкі.
Але, зыходзячы з таго, што багатая спадчына нашага краю не павінна губляцца, а маладому пакаленню карысна ведаць абрады і традыцыі сваіх продкаў і выхоўвацца на лепшых з іх, у школе было вырашана, згодна з загадам дырэктара Дварышчанскай сярэдняй школы ад 02.02.2006 года, стварыць музейны пакой “ Спадчына” гісторыка-этнаграфічнага профілю.
Вядома, што выхаванне школьнікаў павінна базіравацца не тоькі на вербальных метадах, а ў большай меры неабходна выкарыстоўваць практычны матэрыял. Апытванне вучняў, іх бацькоў, грамадскасці пацвердзілі станоўчасць думкі аб стварэнні музейнага пакоя.
Створаная камісія актыўна ўзялася за збор матэрыялаў, якія мелі самае непасрэднае дачыненне да гісторыі мінулага. Школьнікі прыносілі рэчы даўніны, якія знаходзілі ў выніку сваёй пошукавай працы сярод жыхароў.Гэтая праца прыносіла вучням не толькі маральнае задавальненне , але і давала ім магчымасць сутыкнуцца з элементамі побыту і традыцыямі сваіх продкаў. Такім шляхам у школе быў створаны музейны пакой, які штогод мяняўся, папаўняючыся новымі экспанатамі.Сярод іх кросны, прасніца, веялка, калыска, калаўрот, драўляны посуд і інш.
28.11.2011 на падставе загада № 191 ад 28.11.2011 музейны пакой быў пераведзены ў статус музея.
Музей “ Спадына” з’яўляецца базай для правядзення розных мерапрыемстваў, урокаў, інфармацыйных гадзін, экскурсій, фальклорных свят, віктарын.
Проведение экскурсий в музейной комнате "Спадчына" проводится по предварительной записи.
Тел. 62-10-30, 62-10-32.