РУС БЕЛ ENG

Уголок правовых знаний

 

Гэта павінен ведаць кожны

З мэтай прадухілення пагрозы на жыццё, асабістую і маёмасную бяснеку непаўналетніх неабходна выконваць наступныя меры перасцярогі:

не ўступаць у кантакт з незнаёмымі людзьмі, якія прапаноўваюць за пачастунак разам пагуляць, падвезці куды-небудзь на машыне;

не адчыняць незнаёмым, якія хочуць зайсці ў хату па прычыне: патэлефанаваць, папіць вады, узяць ручку або бумагу, каб напісаць запіску і г.д.;

не выходзіць на вуліцу ў цёмны час сутак без суправаджэння дарослых;

не астаўляць асабістыя рэчы без нагляду на вуліцы, на дыскатэках, дамах культуры і іншых месцах.

Памятайце, што вы непаўналетні:

Пры затрыманні вы можаце не падпісвацьдакументы без дарослых

Папрасіце работнікаў праваахоўных органаў запрасіць бацькоў, родных або прадстаўніка школы для выснення канфлікту.

У пратаколе затрымання акрамя анкетных дадзеныхі часу (з дакладнсцю да мінуты) затрымання павінны быць указаны артыкул УК, у сувязі з каторым вас затрымалі. Тут павінны быць тлумачэнні таго, хто вас затрымаў, і могуць быць вашыя тлумачэнні.

Адлік затрымання ідзе ад часу (у гадзінах і мінутах), указаннага у пратаколе затрымання або вобыску, таму на іх звярніце асобую ўвагу. Калі час указаны недакладна, то адзначце гэта ў пратаколе.

Закон называе два віды затрымання:

1. Адміністратыўнае затрыманне – не больш чым на тры гадзіны.

2. Угалоўна-працэсуальнае затрыманне  - да 72 гадзін грамадзяніна мажна затрымаць па падазрэнні ў злачынстве.

Пры затрыманні паводзіць сябе грамадзяніну трэба стрымана, разумеючы, што работнікі праваахоўных органаў выконваюць сваю работу. Калі вы адмовіцеся прад’явіць міліцыянеру дакументы обо прайсці ў адзяленне, то вас за злоснае непавінавенне законнаму распаражэнню можна нават арыштаваць (адміністратыўна) на 15 сутак.

Затрымаць па падазрэнні ў адміністратыўным правапарушэнні  (напрыклад, у тым, што вы памлі клумбу з кустамі) вас могуць не больш ым на 3 гадзіны. Таму важна патрабаваць скласці пратакол затрымання, у якім дакладна будзе адзначаны час затрымання і складання проатаколу. Закон прадугледжвае, што па просьбе затрыманага за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння, аб месцы яго знаходжання паведамляюцца яго бацькі, адміністрацыя па месту вучобы.

Праз тры гадзіны пасля затрымання вас павінны адпусціць або прад’явіць пастанаўленне суддзі аб адміністратыўным арышце – да 15 сутак.

Памятка па прававому выхаванню

1. Асобам да 18 гадоў забараняецца з’яўляцца на вуліцы пасля 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых.

2. Дробнае хуліганства, бойкі ў людных месцах, паруэнне грамадскага парадку, караюцца па артыкулу 156 КА АП РБ.

3. За распіццё алкагольных напіткаў (у тым ліку піва, джын-тоніка), з’яўленне ў нетвярозым стане прадугледжваецца наказанне па артыкулу 159 КА АП РБ.

4. За курэнне непаўналетняга вучня ў памяшканні школы або на прылягаючых да яе тэрыторыях, адміністрацыя школы мае права саставіць пратакол “Аб грубым парушэнні Устава школы”, з разгляданнем на паседжаннях Савета прафілактыкі школы і раённай камісіі па справах непаўналетніх.

5. Бацькі, якія не займаюцца   выхаваннем сваіх дзяцей, пры здзяйсненні непаўналетнімі правапарушэнняў далучаюцца да адміністратыўнай адказнасці: штраф да 3 базавых велічынь.

Дзяржаўныя дакументы, накіраваныя на рашэнне пытанняў сацыяльнай аховы жанчын, сям’і і дзяцей.

1. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”

2. Канвенцыя ААН “Аб правах дзіцяці”

3. Праграма “Дзеці Беларусі”, зацверджаная Указам Прэзідэнта РБ ад 6 студзеня 1998 года №3.

4. “Канцэпцыя аб асноўных напрамках дзяржаўнай сямейнай палітыкі”, зацверджаная Указам Прэзідэнта РБ ад 21 студзеня 1998 года.