РУС БЕЛ ENG

История, традиции, достижения учреждения образования

Гісторыя Дварышчанскай школы
Гісторыя Дварышчанскай школы пачынаецца яшчэ з даваенных часоў. Дакладна вядома, што ў даваеннай пачатковай і ў першыя 1946-1947 г. працавалі настаўнікамі Гульпоўскія Станіслаў і Дарота, якія выехалі ў Польшчу ў 1947годзе.
У Кнізе ўліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні 1946 годам датуецца час паступлення ў школу двух вучняў: Гусянцоў Мікалай Міхайлавіч, 1939г.н. і Марцінкевіч Іосіф Баляслававіч, 1939 г.н..
Архіўныя данныя даюць магчымасць меркаваць, што з пачатку 1947-1948 навучальнага года Жураўская Вольга Васільеўна працуе ў Дварышчанскай школе спачатку ў якасці загадчыцы і настаўніцы малодшых класаў, а пазней, пасля пераўтварэння школы ў сямігодку, у якасці дырэктара і выкладчыцы беларускай мовы ў 5-7 класах.
Да 1950 года Дварышчанская школа была пачатковай. Узначальвала яе з 1947 па 1950 год Жураўская Вольга Васільеўна.
З  1950 па 1962г. – сямігодка:
1950 – 1952гг – дырэктар Жураўская В.В.
1952 – 1960гг –дырэктар Янчэўскі Уладзімір Уладзіміравіч.
1960- 1962гг – дырэктар Грамыка Міхаіл Міхайлавіч
З 1962 па 1968 год – васьмігодка:
1962 -1964гг – дырэктар Грамыка М.М.
1964 – 1966гг – дырэктар Грамыка Надзея Васільеўна
1966 -1968гг – дырэктар Бабуль Віктар Арцёмавіч.
З 1968 года школа з’яўляецца сярэдняй.
1968 – 1976гг – дырэктар Бабуль В.А.
1976 – 2010гг – дырэктар Гураль Уладзімір Мікалаевіч
2010 – 2020гг – дырэктар Рубцэвіч Васілій Аляксандравіч.
2020 г                 - дырэктар Апанас Святлана Ўладзіміраўна
Спачатку школа знаходзілася ў чатырох драўляных будынках у самым канцы вёскі. З цягам часу пры павелічэнні колькасці вучняў узнікла неабходнасць у новым будынку школы. У 1979 годзе ў цэнтры вёскі расчыніла свае дзверы двухпавярховая новая школа, у якой пачалі займацца вучні са студзеня 1980года.
Сярод выпускнікоў школы людзі розных прафесій, але кожны з іх (у час Вечароў сустрэч з выпускнікамі) з удзячнасцю ўспамінае сваіх настаўнікаў і час , праведзены ў сценах гэтай навучальнай установы.